Стихи на белорусском

Спажывёлы.

Чаму мы ўсе спім?
Чаму не прачнемся?
Не чуем зусім,
Што кажа нам сэрца?
Нам трэба ўсё больш
За тое, што маем
І душу за грош
Камусці збываем.
Чаму мы ўсе спім?
Дзе наша свядомасць?
Прачнеца ў кім?
Падай жа нам голас!
Але…ўсё ціха…
І толькі ў крамах
Мы бачым свой выхад,
Схапіўшы тавары.

ДАО

І не цячэ яно і не стаіць,
І не свярбіць яму і не баліць,
Разлілася паўсюль вось і ў табе
Яно нябачна кпіць у галаве.
Схапіць яго ты толькі пажадай-
Яно цябе трымае ўжо за край.
Здаецца, што сышоў за многа верст-
Яно ж цябе чакае там наўпрост...
І каб паводле Дао смог ты жыць,
Нічога трэба як-то не рабіць.

-А як, калі галоўны ты-матыў?
-У Дао знікне той, хто ўсе стварыў.

Сон і абуджэнне

Ціхі сон, мяккі сон
Уваходзіць разам с ценем.
Неба зорны парасон
Усыпляе зіхаценнем.

Спіць і стары і малы,
Кот на печцы спіць таксама.
Бачыць сны ля вескі млын,
Усе, здаецца сном тут стала.

Не вядомы мэты сна,
Можа ў гэтым таямніца:
Засыпаем каб душа
Раптам смела абудзіцца?

Начная гаворка

Вецер таямнічы калыхае шторы
І гутаюць хмары месяц у прасторы
-Што табе не спіцца, можа што турбуе?
-Больш мяне на шчырасць лёс мой не частуе.

Вецер таямнічы зноў хвалюе шторы
Калыхаюць хмары зоркі ў прасторы.
-Супакойся дружа, Бог заўседы побач.
-Толькі вось не бачаць яго мае вочы.

Вецер таямнічы раптам знік без следа,
Хмары распусцілісь, стала чыстым неба.
-Каб яго ўбачыць не патрэбны вочы.
Калі сам ты шчыры, ён у сэрца крочыць.

***

Між зорак, што несуцца ў сусвеце
Ў далі бясконцай, той што Бог стварыў,
На ўтульнай і знаемай так планеце
Дзівак прасты адзін спакойна жыў.
Ен ведаў дзе знайсці сапраўдна шчасце.
Ен марыў каб усе пайшлі шукаць.
Каб стала ў адзіноце болей сласці,
Каб кошт жыцця сапраўднага пазнаць.
Далекі ад вяселля і ад гора
Ен слухае пусты касмічны гук,
І ў сэрцы адчыняецца прастора
Кахання без пяшчот і без пакут.

Інь і Ян

Новыя сэнсы, новыя словы-
Знікла ўсе: межы, жах і турба.
Я нарадзіўся ў бясконцай прасторы.
Я нарадзіўся як ЁН і ЯНА

Мой першы верш на мове беларускай

Мой першы верш на мове беларускай
З'явіўся тут на стары Новы год.
Калі глядзеў з нябесаў месяц вузка,
А зоркі побач шлі ў карагод.
Калі пачуцці ў сэрцы загучалі
І сэнс набыў штодзенны клопат мой.
Калі сусвет з'явіўся нечакана
Маей кватэрай утульнай і прастой.
І ўсведаміў я гэта не адразу,
Хутчэй пачуў, што нешта адбылось.
І вось с таго патоенага часа
Змяніўся раптам мой вясенні лес.
 

Малиновский Игорь (RissEihorn). Текст произведения: Стихи на белорусском